Адміністрацыйныя працэдуры
АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ Філіял Баранавіцкі Камбінат ЖБК ААТ Крычаўцэментнашыфер
Іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, па запыце дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), у які звярнуўся грамадзянін, ва ўстаноўленым парадку прадстаўляюцца дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, да кампетэнцыі якіх адносіцца іх выдача, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
Ад грамадзяніна могуць быць запатрабаваныя дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы, калі з заявай звяртаецца прадстаўнік зацікаўленай асобы, а таксама іншыя дакументы ў выпадках, указаных у пункце 2 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур".
У выпадку поўнага вызвалення грамадзяніна ў адпаведнасці з заканадаўствам ад унясення платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, грамадзянін замест дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, прадстаўляе дакумент, які пацвярджае права на такое вызваленне, а ў выпадку частковага вызвалення акрамя дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы, - дакумент , які пацвярджае права на частковае вызваленне.
У выпадку, калі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якая ў адпаведнасцi з гэтым пералікам павінна ажыццяўляцца бясплатна, патрабуецца запыт дакументаў і (або) звестак ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, за выдачу якіх прадугледжана плата, і грамадзянамі не прадстаўлены такія дакументы і (або) звесткі самастойна, грамадзяне аплачваюць выдачу запытаных дакументаў і (або) звестак.